+375 (29) 335-95-33   +375 (29) 773-93-77
Top

“Дапаможнік пілігрыма” – практычная інфармацыя

Важна быць пунктуальна ў вызначаным месцы; спазненне сур’ёзна перашкаджае парадку пілігрымкі і стварае непаразуменні.

Выходзячы з аўтобуса, важна дакладна запомніць месца і час сустрэчы. Калі ў кагосьці існуюць цяжкасці з арыентацыяй у прасторы, трэба трымаць зрокавы кантакт з правадніком або спадарожнікам.

Штодзённа будзе цэлебравацца святая Імша (варта прыступіць, калі гэта магчыма, да сакрамэнту пакаяння перад выездам).

Варта заўсёды мець для сваіх сяброў па пілігрымцы добрае слова і ўсмешку.

Трэба памятаць аб адпаведным адзенні ў святых месцах. Службы парадку не ўпускаюць асобаў, апранутых не належным чынам.

Сцерагчы грошы і дакументы. Дзеля бяспекі не пакідаць іх нават у гасцінічным нумары.

Зрабіць ксеракопіі дакументаў і захоўваць іх у асобным ад арыгіналаў месцы.

Набываючы рэлігійныя сувеніры, варта звяртаць увагу на іх эстэтычную каштоўнасць і на тое, ці адпавядае іх сутнасць праўдам нашай веры.

Удзельнік пілігрымкі павінен мець сапраўднае пасведчанне асобы (у выпадку падарожжа ў краіны ЕС) або сапраўдны пашпарт (у выпадку падарожжа па-за межы ЕС). За ўсялякія пашпартна-мытныя парушэнні адказвае толькі зацікаўленая асоба.

Асноўны багаж, змешчаны ў багажных камерах, будзе даступны толькі вечарам пасля прыезду ў гасцініцу.

Варта падрыхтаваць падручны багаж, у якім знаходзяцца асабістыя рэчы, неабходныя на працягу дня.

Належыць узяць з сабой неабходныя лекі, сухі правіянт паводле ўласнага густу, які мае адпаведную трываласць.

Належыць падрыхтаваць адпаведнае адзенне і зручны абутак, парасон, сонечныя акуляры, галаўныя аборы, што адпавядаюць порам года і дадзенай краіне.

Кожны пілігрым, які падарожнічае з намі, застрахаваны ад коштаў лячэння (KL) да сумы 30 000 еўра і ад наступстваў няшчасных выпадкаў.