+375 (29) 335-95-33   +375 (29) 773-93-77
Top
 

Базыліка св. Паўла за Мурамі ў Рыме

Базыліка св. Паўла за Мурамі – адна з чатырох папскіх базылік на тэрыторыі Рыма і Ватыкана. Была пабудавана ў часы панавання рымскіх імператараў (386-440). Паўстала там, дзе св. Люцына пахавала цела св. Паўла. Пажар у 1823 г. амаль цалкам знішчыў базыліку. Пасля аднаўлення была нанова асвечана ў 1854 г. Перад базылікай знаходзіцца падворак, які атачаюць калоны з граніту. У цэнтры размешчана фігура св. Паўла з мячом. Фасад аздабляе пазалочаная мазаіка. Паміж вокнамі знаходзяцца выявы чатырох прарокаў, а над імі сцэнка, у якой Баранак Божы поіць статак у чатырох рэках, якія сімвалізуюць Евангелле. Наверсе знаходзіцца мазаіка, якая прадстаўляе Хрыста на троне ў атачэнні святых Пятра і Паўла. Памеры святыні — 131 × 65 м. Яна падзелена на пяць нэфаў з 80 калонамі. Гроб св. Паўла знаходзіцца пад аркай, якой завяршаецца галоўны нэф. Ён прыкрыты гатычным балдахінам (1285 г.). Арку над балдахінам аздабляе мазаіка V ст. з постацямі Збаўцы і патрыярхаў. Апсіду, якая завяршае галоўны нэф, аздабляе мазаіка ў візантыйскім стылі, якая прадстаўляе Хрыста на троне ў атачэнні святых Пятра, Андрэя, Паўла і Лукі. На сценах нэфаў змешчаны медальёны з выявамі Папаў, ад св. Пятра да Бэнэдыкта XVI. Побач з касцёлам знаходзіцца кляштар бэнэдыктынцаў.

Цікавыя звесткі

Па легендзе, у той самы дзень і ў тую гадзіну, калі св. Пётр быў укрыжаваны, св. Паўлу адрубілі галаву. У месцы, якое сёння называецца Трэ Фантанэ, галава апостала тры разы ўдарылася аб зямлю, з-за чаго выйшлі тры крыніцы. Гэтае месца знаходзіцца прыкладна ў 3 км ад базылікі. У часы адбудовы базылікі пад алтаром былі знойдзены табліцы IV ст. з надпісам, які азначаў месца пахавання св. Паўла. Гэта пацвердзілі даследаванні, якія праводзіліся ўжо ў наш час.  31 мая 2005 г. Папа Бэнэдыкт XVI прызначыў архіпрэзбітэра базылікі.

Адрас: базыліка св. Паўла за Мурамі (Basilica San Paolo Fuori Le Mura), Via Ostiense 186, 00146 Roma, Roma (Lazio), Italy
Тэл.: +39 06 698 80 800, +39 06 698 80 801 ‎
Факс: +39 06 698 80 803
Сайт: http://www.vatican.va/various/basiliche/san_paolo/index_en.html

Электронны адрас: info@annopaolino.org spbasilica@org.va