+375 (29) 335-95-33   +375 (29) 773-93-77
Top
 

Чым з’яўляецца паломніцтва

Homo viator — чалавек-пілігрым, альбо аб няспыннай патрэбе вандравання

Чалавек здаўна падарожнічаў, і, хоць кожнай вандроўцы спадарожнічалі непакой і страх перад невядомым, але тым, што заўсёды нас матывуе да пазнання новага, з’яўляецца цікавасць. Антуан дэ Сэнт-Экзюперы заўважае, што ўсе мы адны для другіх з’яўляемся пілігрымамі, якія рознымі шляхамі паспяваюць у працы на тую ж самую сустрэчу.

Жыццё чалавека — гэта падарожжа, якое мае свой пачатак і свой канец, хочам мы таго альбо не. Аднак гэтыя нашыя падарожжы розныя. Часам мы кіруемся ў іх успамінамі і смуткам па месцах, якія ўжо ведаем, часам жа кіруемся надзеяй і верай, каб паспець да месцаў, якіх яшчэ не ведаем. Есць падарожжы, якія нас аддаляюць, і ёсць тыя, якія набліжаюць да мэты нашага жыцця. Падарожжа, падчас якога кіруемся верай, надзеяй і любоўю, можа стаць пілігрымкай са сваім выразным вытанчаным характарам.

Паломніцтва, а значыць ажыццяўленне падарожжа да святых месцаў, з’яўляецца характэрным для традыцый амаль усіх рэлігій свету. Напрыклад, мусульмане ажыццяўляюць паломніцтва ў Мекку хоць раз у жыцці. Іўдзеі кожны год наведваюць Ерузалем. Прыхільнікі індуізму вандруюць уздоўж Ганга, што павінна забяспечыць ім замагільнае шчасце. Будысты накіроўваюцца ў святыя месцы, дзе адпаведна легендзе знаходзяцца рэліквіі Буды.

У хрысціянскай рэлігіі паломніцтва звязвалася першапачаткова з наведваннем магіл мучанікаў, якія аддалі жыццё за веру ў часы ганенняў на хрысціян Рымам. У Еўропе паўсюдным было паломніцтва да месцаў, дзе знаходзіліся магілы апосталаў. На працягу стагоддзяў найчасцей наведвалі Рым, Ерузалем, Санцьяга-дэ-Кампастэла альбо Чэнстахову.

Паломніцтва з даўніх часоў звязвалася з ажыццяўленнем збаўлення. Адбывалася гэта так, паколькі ў святле ранейшага судаводства ажыццяўленне пілігрымкі было раўназначна адбыванню пакарання за здзейсненае злачынства. Інквізіцыя патрабавала здзяйснення паломніцтва як выкуплення за грэх ерасі. З XIV ст. пачаў культывавацца звычай ажыццяўлення пілігрымкі ў інтэнцыі памерлай асобы.

На працягу стагоддзяў неад’емным аснашчэннем кожнага пілігрыма з’яўляліся палярына з капюшонам, дарожны кій, а таксама кайстра для вады. Сёння драўляны посах усё часцей замяняюць палкі nordic walking, а асноўным атрыбутам пілігрыма становіцца гатара, таму што, як казаў святы Аўгустын, той, хто спявае — моліцца двойчы.

Пілігрымка заўсёды была важнай падзеяй у жыцці хрысціян, набываючы ў наступных пакаленнях розныя культурныя формы. З’яўляецца сімвалам індывідуальнай вандроўкі чалавека, веруючага слядамі Адкупіцеля: ёсць практыкай дзеючага аскетызму і збаўлення за чалавечыя слабасці, выражае няспынную чуласць чалавека ў адносінах да ўласнай заганы і рыхтуе яго ўнутрана да перамены сэрца”

(Св. Ян Павел II).

Радасны характар паломніцтва вядзе да таго, што шмат моладзі скіроўваецца ў пілігрымкі ў розныя куточкі Еўропы, дзе ўвесь час жыве традыцыя адпраўлення да святых фігур альбо абразоў. Пілігрымы з усяго свету накіроўваюцца ў Лурд, Фаціму, Рым, Чэнстахову, Вільню, Аглону, Гвадэлупу, Святую Зямлю і іншыя святыя месцы.

Тое, што адрознівае паломніцтва ад звычайнага турыстычнага наведвання — гэта, несумненна, пануючая падчас паломніцтва атмасфера. Агульная малітва, ежа, святая Імша кожны дзень альбо вячэрняе вогнішча спрыяюць таму, што людзі адкрываюцца асобам, якія ім спадарожнічаюць. У паломніцтве важна таксама тое, што перакрочванне геаграфічных межаў аказваецца і ламаннем бар’ераў, якія аддзяляюць нас ад іншага чалавека. Бо кожная вандроўка — гэта від сустрэчы з іншай культурай, мовай, мастацтвам, але перш за ўсё — з іншым чалавекам.

Памятаючы словы нашага ўлюбёнага Святога Айца, мы падрыхтавалі нашу паломніцкую прапанову. Прадстаўляем шляхі, якімі вядзём нашых пілігрымаў шмат гадоў, а таксама цалкам новыя, на якіх, спадзяемся, Вы адшукаеце ўласную хрысціянскую ідэнтычнасць. “Прыгажосць з’яўляецца ключом таямніцы (…) Заахвочваем чалавека, каб спазнаў смак жыцця і ўмеў марыць пра будучыню” (Св. Ян Павел ІІ).

Нашым намерам з’яўляецца пазнанне святых месцаў, санктуарыяў і месцаў, пазначаных асаблівай Божай ласкай. Пры гэтым мы дбаем як аб найлепшай рэалізацыі мэтаў пілігрымкі і акрэсленай праграмы, так і аб Вашай бяспецы.

Мы клапоцімся, каб быць здольнымі падрыхтаваць для Вас выключныя праграмы паломніцкіх выездаў, а пасля рэалізаваць іх так, каб для Вас гэта сталася незабыўным часам. Выключны характар нашых пілігрымак абумоўлены пэўнымі элементамі:

  • ПРАГРАМА ПІЛІГРЫМКІ. Кожная праграма пілігрымкі старанна абдумана і дакладна  распрацавана. Пры супрацоўніцтве з найлепшымі суправаджаючымі мы рыхтуем для Вас самыя цікавыя шляхі паломніцтва.
  • Кожны выезд распрацаваны адпаведна палажэнням, якія датычацца працоўнага часу кіроўцаў. Кожны з іх утрымлівае асноўную інфармацыю аб месцах наведвання, даных, уключаных у кошт, а таксама інфармацыю, якая патрэбна квота на дадатковыя расходы, што дазваляе належным чынам рэалізаваць адпаведную праграму, — г.зн. на мясцовых праваднікоў, уваходныя білеты да аб’ектаў наведвання і г.д.
  • АПЕКА ПРАВАДНІКА. Кожная з нашых груп падарожнічае пад наглядам суправаджаючага — правадніка. Мы запэўніваем, што з Вамі выязджаюць асобы, якія дасканала ведаюць месцы, куды адбываецца падарожжа, а таксама маюць шматгадовы вопыт у прафесіі. Гэта людзі, якія ведаюць спецыфіку пілігрымкавых выездаў, клапоцяцца пра Вас, могуць даць параду. Там, дзе не могуць дзейнічаць самастойна, яны супрацоўнічаюць з мясцовымі праваднікамі.
  • Святая ІМША — падчас нашых пілігрымак мы ствараем супольнасць праз штодзённую святую Імшу, якая аб’ядноўвае, а таксама дазваляе радавацца і пераносіць цяжкасці паломніцтва. Дзякуючы ёй пілігрымкавы выезд становіцца асаблівым.