+375 (29) 335-95-33   +375 (29) 773-93-77
Top
 

Дарадчык пілігрыма

ДАРАДЧЫК ПІЛІГРЫМА

Памятай, што пілігрымка — гэта, перш за ўсё, РЭЛІГІЙНАЕ ДЗЕЯННЕ. Гэта час малітвы і пакаяння (рэкалекцыі ў дарозе). Непрадказальныя таксама ўсялякія нязручнасці, жыццёвыя сітуацыі неабходна прыняць у духу пілігрымкавай самаахвярнасці.

ПРАКТЫЧНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ:

  • Будзь пунктуальным у вызначаным месцы; спазненне парушае парадак пілігрымкі і стварае непаразуменні.
  • У момант пакідання аўтобуса запомні месца і час сустрэчы. Калі маеш цяжкасці з арыентацыяй на тэрыторыі, трымай зрокавы кантакт з гідам альбо суправаджаючай асобай.
  • Штодзённа будзе адпраўляцца святая Імша (прыступі, калі гэта магчыма, да сакрамэнту пакаяння перад ад’ездам).
  • Заўсёды май для таварышаў па пілігрымцы добрае слова і ўсмешку.
  • Памятай аб адпаведным адзенні ў святых месцах. Службы парадку не пускаюць асобаў, апранутых не належным чынам.
  • Пільнуй грошы і дакументы. Дзеля бяспекі не пакідай іх нават у нумары гасцініцы.
  • Зрабі ксеракопіі дакументаў і захоўвай іх у асобным ад арыгіналаў месцы.
  • Купляючы рэлігійныя сувеніры, звярні ўвагу на іх эстэтычную вартасць і задумайся, ці адпавядае іх змест сутнасці хрысціянскай веры.
  • Удзельнік пілігрымкі павінен мець пашпарт належнага тэрміну дзеяння (у выпадку падарожжа па краінах ЕС альбо па-за ЕС). За ўсялякія пашпартныя недакладнасці адказнасць перад памежнай службай нясе зацікаўленая асоба.
  • Асноўны багаж, змешчаны ў багажовых аддзяленнях, будзе даступны толькі вечарам пасля прыезду ў гасцініцу.
  • Падрыхтуй ручны багаж, у якім будуць знаходзіцца рэчы для асабістага карыстання, неабходныя на працягу дня.
  • Неабходна ўзяць з сабой патрэбныя лекі, сухую ежу (на свой густ), якая мае неабходны тэрмін годнасці.
  • Раім падрыхтаваць неабходнае адзенне і зручны абутак, парасон, сонечныя акуляры, галаўны ўбор — усё гэта павінна адпавядаць пары года, а таксама асаблівасцям краіны, у якую здзяйсняецца падарожжа.
  • Кожны пілігрым павінен быць застрахаваны ад коштаў лячэння і ад наступстваў няшчасных выпадкаў.