+375 (29) 335-95-33   +375 (29) 773-93-77
Top
 

Арменія

Арменія, Рэспубліка Арменія (арм. Hajastani Hanrapetutjun) – дзяржава ў Азіі на Паўднёвым Каўказе. Мяжуе на поўначы з Грузіяй, на поўдні з Іранам і азербайджанскім анклавам Нахічэван, на ўсходзе з Азербайджанам, на захадзе з Турцыяй. Незалежнасць атрымала ў 1991 г. у сувязі з распадам СССР. Не мае доступу да мора. Сталіца Арменіі – Ерэван, які з’яўляецца таксама самым вялікім горадам краіны. З 1991 г. Арменія ўваходзіць у Садружнасць Незалежных Дзяржаў, а з 2015 г. – у Еўразійскі эканамічны саюз.

2Дзяржаўная мова – армянская.

Сталіца – Ерэван.

Форма дзяржаўнага кіравання – рэспубліка.

Колькасць насельніцтва (2014) – 3 060 631 чалавек.

Грашовая адзінка – драм (AMD).

Абарона правоў і інтарэсаў грамадзян РБ на тэрыторыі Арменіі

Рэспубліка Арменія

Катайкскімарз, с. Арындж, вул. М.Баграмяна, 9, 9/1

Тэл. +374 10 61 00 53

Тэл./факс: +374 10 61 00 23 («гарачая» лінія) па пытаннях гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай дзейнасці; па консульска-прававых пытаннях

main_ararat

Пілігрымка ў Арменію – гэта вандроўка ў глыбіню гістарычнага і шматкультурнага багацця народаў Закаўказзя. На землях Арменіі дзейнічалі апосталы Юда Тадэвуш і Барталамей, а Армянская Царква носіць тытул Апостальскай. Ужо ў 301 г. цар Арменіі Цірыдат, аздароўлены і ахрышчаны св. Грыгорыем Асветнікам, зрабіў хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй. Шматлікія манастыры хаваюць каштоўныя рэліквіі, унікальныя фрэскі і помнікі пісьменства, што з’яўляюцца істотным укладам у гісторыю свету. Гістарычныя хваляванні, напады, генацыд і пераслед армян не перашкодзілі ім захаваць веру, мову і культуру. У 2001 г., у 1700-ю гадавіну хросту, краіну наведаў Ян Павел ІІ.

Вопратка

Тое, якія рэчы браць з сабой, залежыць ад мэты падарожжа, пары года і спосабу правядзення часу. У храмы жанчыны не павінны апранаць шорты або спадніцы, якія агаляюць калені, і блузкі, што адкрываюць плечы і вобласць дэкальтэ. Мужчыны не павінны ўваходзіць у сакральныя аб’екты ў шортах, а іх кашулі павінны закрываць плечы.

3Асаблівасці найважнейшых святых месцаў Арменіі

Эчміадзін у Вагаршапаце – армянскі Ватыкан, сядзіба Каталікоса Усіх Армян, кіраўніка Армянскай Апостальскай Царквы. Будаўніцтва святыні пачалося ўжо ў 301 г. на месцы, якое св. Грыгорыю Асветніку паводле легенды ўказаў Езус Хрыстус. Перабудова аб’екта пасля поўнага знішчэння адбылася ў 483 г. Тут знаходзіцца адна з найважнейшых рэліквій хрысціянства, Дзіда Лёсу, якая прабіла бок Хрыста.

Рэлігія ў Арменіі

Арменія – найстарэйшая хрысціянская краіна ў свеце, дзе гэтая рэлігія была ўстаноўлена дзяржаўнай ўжо ў 301 г., калі св. Грыгорый Асветнік ахрысціў цара Арменіі Цірыдата. У 401 г. Армянская Апостальская Царква аддзялілася ад Паўсюднага Касцёла. На гэта паўплывала некалькі фактараў – вайна з персамі, з-за якой армянскія іерархі не маглі ўдзельнічаць у Халкідонскім саборы, асобнае меркаванне на тэму монафізіцтва (чалавечая і боская прырода Хрыста не існуе ў дзвюх прыродах) і ўплыў Канстанцінопаля. Сёння структуры Армянскай Царквы падзелены паміж чатырма іерархамі (Эчміадзінскі Каталікос, Каталікос Вялікага Кілікійскага Дома ў Ліване, Патрыярх Ерузалема і супольнасці св. Якуба, Патрыярх Канстанцінопальскі ў Турцыі), дзе галоўным іерархам, якога называюць Каталікос Усіх Армян, з’яўляецца Каталікос з сядзібай у Вагаршапаце (Эчміадзін). Царква прызнае тры першыя Сусветныя саборы.