+375 (29) 335-95-33   +375 (29) 773-93-77
Top
 

Хто мы?

«Каталіцкі Пілігрым»
Мы не з’яўляемся турыстычнай кампаніяй. Мы — група людзей, якія любяць падарожнічаць — пілігрымаваць з верай і малітвай. Нашы пілігрымкі — гэта цудоўная магчымасць наведаць новыя краіны, даведацца пра гісторыю і культуру народаў, якія там жывуць, пазнаёміцца з новымі людзьмі і іх светапоглядам. Як людзі, якія вераць у Бога, мы абавязкова ўдзельнічаем у святой Імшы, наведваем розныя святыні. Пілігрымка — шлях духоўнага ўдасканалення. Пэўнае месца ў ёй адводзіцца вучэнню духоўнага апекуна-святара.