+375 (29) 335-95-33   +375 (29) 773-93-77
Top
 

Парады пілігрымам у Еўропу

Парады для ўдзельнікаў пілігрымак у Еўропе

Чаму хочаш удзельнічаць у пілігрымцы? Вось пытанне, на якое павінен сам сабе адказаць. Памятай, пілігрымка — гэта не турыстычная паездка і не экскурсія. Асноўнай мэтай з’яўляецца не наведванне прыгожых месцаў і цікавых будынкаў, і не адпачынак. Традыцыя паломніцтва да святых месцаў была і ёсць блізкая для беларускага народа. Мэта паломнікаў — адчуць ласку Божую, асаблівую сустрэчу з Ім, больш глыбокі духоўны досвед. Пазнаванне гістарычных і святых месц, помнікаў архітэктуры і культуры – гэта другасная мэта пілігрымкі. І нарэшце, удзел у пілігрымцы будзе карысны кожнаму, каб даведацца пра гісторыю іншых краін і народаў. Ці выбраў правільны тэрмін? Пераканайцся, ці не канфліктуе ён з нейкім здарэннем, якое магло б зрабіць немагчымым удзел у пілігрымцы. Калі так, то ў дарогу лепш не збірацца. Хваляванні ўласнага плану могуць пагоршыць усе станоўчыя ўражанні ад пілігрымкі.

Рэлігійны аспект пілігрымкі.
Для таго, каб лепш выкарыстаць плады духоўнага паломніцтва, пілігрымы прыступаюць да пакаяння ў сваіх прыходах, каб можна было ўдзельнічаць у Эўхарыстыі. Асаблівая просьба да ўсіх: удзельнічаць у рэлігійнай праграме пілігрымкі не гледзячы на веравызнанне.

Кожны дзень целебруецца Святая Імша і запэўнена апека святара.

Якія фармальнасці Вы павінны выканаць?

1. Рэгістрацыя. Каб зарэгістраваць свой удзел у пілігрымцы, Вы павінны запоўніць анкету ўдзельніка і даставіць яе асабіста да арганізатара. Калі ласка, ўважліва запоўніце яе. Ўся інфармацыя мае важнае значэнне.

2. Страхоўка. Кожны павінен асабіста застрахаваць сябе ў любым страхавым агенцтве.

3. Авансавы плацёж для ўдзелу ў пілігрымцы.
Той, хто хоча ўдзельнічаць у пілігрымцы, павінен заплаціць аванс, у той жа час складаюцца дакументы, патрэбныя для атрымання візы.

4. Пасяджэнні па падрыхтоўцы да пілігрымki.
Напярэдадні пілігрымкі кожны ўдзельнік павінен атрымаць неабходную інфармацыю, якая даецца на агульных пасяджэннях. Даведацца пра дзень і час такога пасяджэння можна па тэлефонах арганізатараў ці на сайце.
5. Шэнгенска віза

Спіс дакументаў для атрымання кароткатэрміновых віз:

1. Бланк заявы, запоўнены і падпісаны.

2. Падарожны дакумент (пашпарт):
падарожны дакумент павінен быць дзейны на працягу 3-6 месяцаў пасля даты заканчэння тэрміну візы;
павінен мець, па меншай меры, дзве пустыя старонкі з загалоўкам “Візы”;
павінен быць выданы на працягу меньш за 10 год.
3. Копія старонак падарожнага дакументу з асабістымі звесткамі.

4. Каляровы фатаздымак (3,5 х 4,5 см), зроблены ў адпаведнасці з рэкамендацыямі стандарту ICAO (белы фон, 70-80% займае твар).

5. Медыцынская страхоўка для выезду за мяжу:

страхоўка павінна пакрываць любыя выдаткі, якія могуць узнікнуць у сувязі з рэпатрыяцыяй па медыцынскіх прычынах, станам здароўя, які патрабуе неадкладнай медыцынскай дапамогі, экстранай шпіталізацыяй або смерцю падчас знаходжання;
павінна дзейнічаць ва ўсіх краінах Шэнгенскага пагаднення і ахопліваць увесь перыяд мяркуемага знаходжання або транзіту;
Мінімальны ўзровень пакрыцця павінны складаць 30 000 еўра;
Консульскі збор за разгляд заявы на атрыманне Шэнгенскай візы складае 60 еўра.
У выпадку адказу ў выданні візы збор не вяртаецца.

ШТО ВЫ ПАВІННЫ ВЕДАЦЬ?

Што узяць у дарогу ?

Пашпарт.
Добра мець ксеракопію старонкі пашпарту з фатаграфіяй.
Важна мець з сабою заўсёды картку з нумарам тэлефона ксяндза апякуна групы.
Страхоўку.
Грошы.

Падрыхтаваць трохі валюты на прыватныя выдаткі, сувеніры. Акрамя таго будуць экскурсійныя выдаткі, за якія вы плаціце самі: на фанікулёр, метро, кацер, уваходныя білеты, гукавое абсталяванне і г.д. (каля € 50) — гэта адносіцца да Еўропы,Італіі. Можна мець долары, а пасля памяняць. Але лепш браць толькі еўра. У Ізраілі грошы патрэбны на асабістыя расходы, там можна плаціць толькі доларамі або шекелямі. У Польшчы выгадней разлічваца злотымі.

Каму патрэбна, не забывайце свае лекі, а таксама фільмы і музыку на ДВД.

Як апранацца і што мець у дарозе.

У Італіі і у Ізраілі цёплы, вільготны клімат. Таму вы павінны мець адзенне турыстычнае лёгкае і святочнае з натуральных матэрыялаў. Для вечароў спатрэбіцца нешта цяплейшае (лёгкая куртка, свіцер). На ногі браць шлёпанцы, разношаны абутак, лепей 2 пары. Будуць таксама патрэбны цёмныя акуляры, парасон, сумка спадарожная на рамні, ручка, блакнот, асабістыя лекі, туалетныя прыналежнасці, фанарык, будзільнік, фотаапарат ці відэакамера.Акрамя таго, ежа павінна быць “доўгатэрміновай”. Абед адбываеца, як правіла, у аўтобусе падчас руху. У гатэлі прадастаўляецца сняданак і вячэра. Бясплатныя напоі ў некаторых гатэлях могуць адсутнічаць. Віно толькі за свой кошт.

Ваш багаж

Пазбягайце непатрэбнага багажу! Калі ласка, падумайце, перш чым што-небудзь узяць, што будзе на самай справе неабходным у дарозе. Рэчы ручныя і туалетныя лепш за ўсё спакаваць у невялікую спадарожную сумку, каб яны меліся пад рукой. Іншыя рэчы спакаваць ў дарожныя сумкі, якія будуць захоўвацца ў багажніку. Доступ да багажа у час руху немагчымы. Раім вам з сабой у салоне мець што піць, перакусіць і маленькі ручнік.

Ў аўтобус або ў самалёт можна ўзяць з сабой толькі 20 кг багажу! Кожная авіякампанія мае свае ўласныя правілы, якія датычацца багажу. З імі Вы павінны пазнаёміцца. Belavia — можна ўзяць з сабой толькі 20 кг багажу!
Нормы правозу ручной паклажы на адного чалавека складаюць: 8 кг.

Рэлігійныя аспекты

Кожны атрымае даведнік-малітоўнік для лепшага выкарыстання рэлігійнай праграмы паломніцтва. Для таго, каб лепш выкарыстаць плады духоўнага паломніцтва, пілігрымы прыступаюць да пакаяння ў сваіх прыходах, каб можна было ўдзельнічаць у Эўхарыстыі. асаблівая просьба да ўсіх: удзельнічаць у рэлігійнай праграме пілігрымкі нягледзячы на веравызнанне.

Адмова ад удзелу ў пілігрымцы

У выпадку адмены пілігрымкі па прычынах, якія не залежаць ад арганізатараў, у тым ліку: няздольнасць завяршыць аплату ў вызначаны тэрмін, адсутнасць патрэбных дакументаў — сапраўднага пашпарту і візы, медстрахоўкі, а таксама адмовы ад паездкі па любых сямейных ці вытворчых прычынах — арганізатар не вяртае грошы: За 30 дзён да ад’езду — аванс у поўным аб’ёме; Менш чым за 30 дзён да ад’езду — усе унесеныя пілігрымам грошы. Перад выездам кожны ўдзельнік атрымлівае падрабязную штодзённую праграму паломніцтва.

Шчаслівага падарожжа з Божым бласлаўленнем!

Ксёндз Раман Факсінскі