+375 (29) 335-95-33   +375 (29) 773-93-77
Top
 

Парады пілігрымам у Ізраіль

Парады на час паломніцтва ў Ізраіль

Не забудзьцеся ўзяць дакументы:

Перад выездам з дому абавязкова праверце наяўнасць пашпарта, яго копіі і дамовы страхавання.

У аэрапорце:

Праходжанне мытні — праз зялёны калідор (без дэкларацыі).

Багаж: норма — не больш за 20 кг. У багаж пакладзіце асабістае адзенне, ваду, ежу, касметыку, а таксама колючыя, рэжучыя прадметы.

З сабой у салон самалёта вазьміце ручную паклажу — не больш за 8 кг. Лекі — толькі самыя неабходныя. Таксама вялікія пакеты для куртак і абутку, якія будзем здымаць у самалёце ў Тэль-Авіве.

Пасля дагляду асабістых рэчаў, багажу і ручной паклажы праходзьце да стойкі рэгістрацыі авіябілетаў на наш рэйс. Супрацоўніку аэрапорта, які праводзіць рэгістрацыю, падавайце толькі пашпарты, згрупаваныя па 2 — так як хочам разам сядзець у самалёце.

Авіябілеты аформлены ў электронным варыянце і ўнесены ў камп’ютар аэрапорта (на рукі не выдаюцца).

Здайце багаж, атрымайце пасадкавы квіток з нумарам месца і багажны квіток. Індывідуальна каля любой кабіны прайдзіце пашпартны кантроль.

УВАГА! Пры ўзнікненні любой праблемы ў першую чаргу праінфармуйце пра гэта кіраўніка групы.

Наведаўшы зону Д’юці Фры, размясціцеся на сядзеннях ў зале чакання на наш рэйс (накапляльніку), чакайце запрашэння на пасадку, пасля запрашэння падыходзьце з квітком і пашпартам да сцюардэсы. Пасля ідзіце ў салон самалёта.

Працягласць пералёту — 3 гадзіны 40 хвілін.

Выходзім групай з самалёта ў аэрапорце Бэн Гурыён. Ідзём за кіраўніком, арыентуючыся на ўказальнікі ► ЕХIТ. Пашпартны кантроль праходзім каля стойкі для замежных грамадзян.

Пасля пашпартнага кантролю атрымліваем багаж. Збіраемся групай і ідзём за кіраўніком групы па паказальніку ► ЕХIТ, выходзім праз зялёны калідор (пазначаны зялёным колерам) да аўтобуса.

Надвор’е ў Ізраілі: тэмпература паветра ў гэты час бывае 26-28°C. З сабой бярэм:

— вопратку для лета і адну цёплую рэч;

— 3-4 змены адзення і бялізны; зручны (разношаны) абутак без абцасаў для хадзьбы і абутак для пляжу;

— парасоны ад сонца і дажджу;

— крэм ад сонца;

— купальнік;

— невялікі ручнік;

— галаўныя ўборы;

— невялікую сумку ў салон аўтобуса (для ежы, пітва, запаснога абутку, медыкаментаў і іншых асабістых рэчаў).

Дзеля хуткага і зручнага разліку пры пакупках на вуліцах ці ў дробных крамах, а таксама для ахвяраванняў бярэм асобна 20-30 даляраў (або больш) аднадоларавымі купюрамі.

У нас аформлена страхоўка ад раптоўнага захворвання і няшчаснага выпадку. Але Вам неабходна ўзяць з сабой індывідуальную аптэчку з лекамі, якія прымаеце кожны дзень. Пры надыходзе страхавога выпадку неабходна інфармаваць кіраўніка групы або кіроўцу аўтобуса.

З сабой можна ўзяць: фотаапараты і батарэйкі, акуляры ад сонца.

У Ізраілі Вам неабходна купіць кашулі для абнаўлення сакрамэнту хросту (акунанне ў рацэ Ярдан) — ад 5 да 25 $. Пакупаць лепш у хрысціянскіх крамах — адрозніць іх можна па наяўнасці крыжа, абраза Міхала Арханёла. Таксама толькі ў хрысціянскіх крамах прадаюць віно.

Святая Імша адбываецца кожны дзень у розных святынях. З сабой трэба мець малітоўнікі «Ойча наш», спеўнікі, нататнікі, ручкі.

У дарозе мы дапамагаем адзін аднаму, з павагай і цярплівасцю ставімся адзін да аднаго і да навакольных людзей.

Шчаслівай пілігрымкі!