+375 (29) 335-95-33   +375 (29) 773-93-77
Top
 

Францыя. «У гонар Маці Божай.»

Францыя. «У гонар Маці Божай.»

~600€

13 дзён
  • Дата адбыцця
    01.09.2017
  • Дата вяртання
    13.09.2017

01.09.2017 — 13.09.2017

Пілігрымка да Маці Божай у Францыю

Кёльн, Баню, Парыж, Лізьё, Мон-Сен-Мішэль, Лурд, Ла-Салет, Арс, Страсбург, Альтэцінг, Чэнстахова

Кошт паездкі ўключае:

  • праезд у аўтобусе з кандыцыянерам
  • 12 начлегаў у гатэлях /пансіянатах **/***, пражыванне ў пакоях па 2-3 чалавекі з прыбіральняй
  • харчаванне: 12 сняданкаў, 11 абедаў-вячэр
  • гід на працягу ўсёй паездкі
  • духоўная апека святара
  • забеспячэнне KL + дапамога разам з KL пры хранічных хваробах да 15.000 еўра i страхаванне ад няшчасных выпадкаў да 1300 еўра.

Кошт паездкі не ўключае:

  • плату за білет пры наведванні аб’ектаў, плату мясцовым гідам і іншыя выдаткі, звязаныя з рэалізацыяй праграмы: каля 90-100 еўра
  • напоі падчас абеду-вячэры
  • даплату за пакой на 1 чалавека?
  • абед на тэрыторыі Польшчы (аплачваецца кожным самастойна).

Да ўвагі:

  • паездка мае групавы характар, мінімальная колькасць удзельнікаў – 42 чалавекі
  • чарговасць наведвання можа змяняцца.

Умовы аплаты:

  • пры падпісанні дамовы ўдзельнік уносіць залог у 300 еўра. Астатнюю частку грошай належыць выплаціць за 30 дзён да выезду.
1

Дзень 1

Збор удзельнікаў у 01.00. У 01.30 – выезд. Праезд праз тэрыторыі РБ і Польшчы. Наведванне францішканскага кляштара ў Непакалянаве. Прыбыццё ў Ліхень на начлег.
2

Дзень 2

Сняданак. Святая Імша ў санктуарыі Маці Божай Балеснай у Ліхені. Праезд праз тэрыторыі Польшчы і Германіі. Прыбыццё ў ваколіцы Кёльна на начлег.
3

Дзень 3

Сняданак. Прыбыццё ў Кёльн – кароткае наведванне катэдры, вядомага з сярэднявечча месца пілігрымак. Прыбыццё ў Бельгію. Наведванне санктуарыя Маці Божай у Баню, дзе ў 1933 г. адбылося восем аб’яўленняў Панны Марыі 12-гадовай Марыэце Бэко. Увечары – прыбыццё ў Парыж. Абед-вячэра ў рэстаране, затым круіз па Сене, падчас якога будзе магчымасць пабачыць найважнейшыя знакамітыя мясціны горада. Начлег у гатэлі ў ваколіцах Парыжа.
4

Дзень 4

Сняданак, пасля ўвесь дзень – наведванне Парыжа: катэдра Нотр-Дам (у гэты дзень будзе выстаўлена для адарацыі Цярновая карона), святая Імша ў капліцы Цудоўнага медаліка. Для жадаючых – наведванне Эйфелевай вежы або могілак Пер-Лашэз. Абед-вячэра ў рэстаране. Увечары – прагулка па раёне Манмартр і да базылікі Сакрэ-Кёр. Начлег у гатэлі.
5

Дзень 5

Сняданак. Прыбыццё ў Лізьё, наведванне базылікі св. Тэрэзы. Затым прыбыццё на востраў Мон-Сен-Мішэль – да кляштара з унікальным размяшчэннем. Гэтае месца, якое з’яўляецца важным цэнтрам культу Арханёла Міхала і помнікам, унесеным у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, у мінулым называлася непрыступнай крэпасцю. Прыезд на абед-вячэру і начлег у гатэль у ваколіцах Рэна.
6

Дзень 6

Сняданак. На працягу дня – прыбыццё ў Лурд. Абед-вячэра і начлег у гатэлі.
7

Дзень 7

Сняданак, пасля ўвесь дзень – прабыванне ў Лурдзе: Крыжовы шлях, святая Імша, вольны час, ванны з цудадзейнай вадой, удзел у рэлігійных урачыстасцях. Увечары – набажэнства да Маці Божай з ліхтарамі. Абед-вячэра і начлег у гатэлі.
8

Дзень 8

Сняданак. Далейшае наведванне Лурда. Удзел у рэлігійных урачыстасцях. Для жадаючых – падарожжа ў грот Бетаран. Абед-вячэра і начлег у гатэлі.
9

Дзень 9

Святая Імша. Сняданак, пасля ўвесь дзень – прыбыццё ў санктуарый Маці Божай Плачучай у Ла-Салет. Увечары – удзел у набажэнстве да Маці Божай са свечкамі. Абед-вячэра і начлег у гатэлі.
10

Дзень 10

Сняданак, пасля – прыбыццё ў Арс. Наведванне базылікі св. Яна-Марыі Віянэя – знакамітага душпастыра, апекуна святароў. Прыбыццё на абед-вячэру і начлег у гатэль у ваколіцы Мюлуза.
11

Дзень 11

Сняданак, пасля – прыбыццё ў Страсбург, кароткае наведванне горада. Прыбыццё ў ваколіцы Альтэцінга, мястэчка ў маляўнічай Верхняй Баварыі, якое з XV ст. стала мэтай пілігрымак з усяго свету. Абед-вячэра і начлег у гатэлі.
12

Дзень 12

Святая Імша. Сняданак, пасля – кароткае наведванне санктуарыя Маці Божай у Баварыі з цудатворнай фігурай і урнамі з сэрцамі баварскіх каралёў. Праезд праз Чэхію і Польшчу. Чэнстахова – Ясная Гара. Абед-вячэра і начлег у гатэлі.
13

Дзень 13

Святая Імша. Сняданак, пасля – кароткае наведванне найважнейшага санктуарыя Маці Божай у Польшчы – Яснай Гары. Выезд у зваротны шлях. Праезд праз тэрыторыю Польшчы. На тэрыторыі Польшчы – магчымасць абеду. Заканчэнне пілігрымкі позна ўвечары.

Лакацыя падарожжа

Кёльн, Баню, Парыж, Лізьё, Мон-Сен-Мішэль, Лурд, Ла-Салет, Арс, Страсбург, Альтэцінг, Чэнстахова