+375 (29) 335-95-33   +375 (29) 773-93-77
Top
 

Святая Зямля. «У другі раз»

Святая Зямля. «У другі раз»

1020 $

10 дзён
  • Дата адбыцця
    05.10.2017
  • Дата вяртання
    14.10.2017

05.10.2017 — 14.10.2017

Пілігрымка на Святую Зямлю – “У другі раз”, сумешчаная з адпачынкам на Мёртвым моры (3 разы) і Чырвоным моры (3 дні на моры) – 05-14.10.2017, на самалёце

(10 дзён – 9 начэй): 6 начэй – Бэтлеем 3*б, 3 ночы – Эйлат 3*

«Каталіцкі Пілігрым» пакідае за сабой права змяняць парадак праграмы ў інтарэсах удзельнікаў.

Кошт пілігрымкі 1020 $

У кошт уваходзіць: авіяпералёт, усе трансферы згодна з праграмай; пражыванне ў гатэлях 3 * з сняданкамі і вячэрамі; экскурсіі згодна з праграмай; дыпламаваны гід.

У кошт тура не ўваходзіць: уваходныя квіткі згодна з праграмай і чаявыя кіроўцу і гіду

1

Дзень 1

Прыбыццё ў аэрапорт. Сустрэча ў аэрапорце Бэн-Гурыён. Дарога ў Ерусалім. З'яўленне Езуса сваім вучням па дарозе ў Эмаус. Эмаус - месца дома Клеопы, аднаго з вучняў Езуса. Манастыр Бенедыктынцаў у Абу-Гош (у залежнасці ад часу прылёту). Размяшчэнне. Вячэра. Начлег (Бэтлеем-1).
2

Дзень 2

Сняданак. Выезд на экскурсію.Грот Нараджэння. Базыліка св. Кацярыны Александрыйскай. Малочны грот. Поле Пастухоў. Хеўрон. Грабніцы праайцоў- Аўраама і Сары, Якава і Леі. Вяртанне ў гатэль. Вячэра. Начлег (Бэтлеем-2)
3

Дзень 3

Сняданак. Выезд на экскурсію. Эйн-Карэм - месца нараджэння Яна Хрысціцеля і Адведзінаў Паннай Марыяй святой Альжбеты - базыліка Наведзінаў. Манастыр "Ян у пустыні". Манастыр сясцёр Сіёна. Легенды і былі Эйн Карэма. Манастыр святога Крыжа ў Ерусаліме. Шота Руставелі – манах і паэт. Вяртанне ў гатэль. Вячэра. Начлег (Бэтлеем-3).
4

Дзень 4

Сняданак. Выезд на экскурсію. Крэпасць "Ірадыён" - апошні прытулак цара Ірада. Таямніца яго пахавання. Адпачынак на Мёртвым моры на пляжы "Нэве Мідбар". Вяртанне ў гатэль. Вячэра. Начлег (Бэтлеем-4).
5

Дзень 5

Сняданак. Выезд на экскурсію. "Па слядах герояў Старога Запавета" - экскурсія-дэгустацыя. Віно і піва - напоі старажытнасці. Радзіма Самсона. Месца бітвы Давіда і Галіафа. Віно - напой яўрэяў, піва - напой філісцімлян. Сучасныя вінаробства і піваварства на старажытнай зямлі. Вячэра. Начлег (Бэтлеем-5).
6

Дзень 6

Сняданак. Выезд на экскурсію. Музей Ізраіля. Макет Ерусаліма часоў Езуса - месца суда над Езусам, як выглядаў Ерусалім яго часу. Прадметы часоў Езуса ў экспазіцыі музея. Адпачынак на Мёртвым моры на пляжы "Нэве Мідбар". Вячэра. Начлег (Бэтлеем-6).
7

Дзень 7

Сняданак. Праезд над ракой Ярдан – 9.00 Урачыстасць асвячэння табліцы Хросту Пана на беларускай мове аднаўленне абяцанняў хросту. Праезд уздоўж даліны Ярдана Адпачынак на Мертвым Моры у Эйн-Бакек. Наведванне фабрыкі “Ахава”. Пераезд у Эйлат. Зыход з Егіпта. Шлях Маісея. Размяшчэнне ў гатэлі.Вячэра. Вячэрні шпацыр па Эйлату. Начлег (Эйлат-1).
8

Дзень 8

Сняданак. Купанне у Чырвоным моры. Экскурсія на фабрыку эйлатскага камня. Катанне на лодцы з празрыстым дном (платная опцыя). Дэльфінарый (платная опцыя). Вольны вечар. Купанне у Чырвоным моры. Вячэра. Начлег (Эйлат-2).
9

Дзень 9

Сняданак. Вольны дзень. Купанне у Чырвоным моры. Вячэра. Начлег (Эйлат-3).
10

Дзень 10

Сняданак у гатэлі. Высяленне з гатэля. Купанне у Чырвоным моры. Выезд з Эйлата. Пераезд у аэрапорт праз пустыню Негеў. Вылет.

Лакацыя падарожжа