+375 (29) 335-95-33   +375 (29) 773-93-77
Top
 

Святая зямля. «Шлях Добрай Навіны – ідучы слядамі Езуса»

Святая зямля. «Шлях Добрай Навіны – ідучы слядамі Езуса»

800$

8 дзён
  • Дата адбыцця
    21.12.2017
  • Дата вяртання
    28.12.2017

21.12.2017 — 28.12.2017

Ізраіль – пілігрымка “Шлях Добрай Навіны – ідучы слядамі Езуса”: Божае Нараджэнне ў Бэтлееме – 21-28.12.2017, на самалёце

Ерузалем, Бэтлеем, Эйн-Карэм, Кесарыя Прыморская, гара Кармэль, гара Табор, Назарэт, Галілейскае возера, Кафарнаум, Табха, Кана

Праграма рамкавая, чарговасць наведвання месцаў можа быць зменена.

Кошт пілігрымкі —820 $

У кошт туру ўваходзяць: авіяпералёт, усе трансферы згодна з праграмай; пражыванне ў гатэлях 3 * са сняданкамі і вячэрамі; экскурсіі згодна з праграмай; дыпламаваны гід.

У кошт не ўваходзяць: уваходныя квіткі згодна з праграмай і чаявыя кіроўцу і гіду (58$) — абавязковая аплата; факультатыўныя праграмы: абед з рыбай св. Пятра (20$), прагулка на чаўне па Галілейскім возеры (10$).

1

Дзень 1

Збор у Нацыянальным аэрапорце “Мінск” у 18.00. Адлёт у Тэль-Авіў у 20.10. Прылёт у Тэль-Авіў у 23.50. Прыбыццё ў гатэль у Бэтлеем. Начлег.
2

Дзень 2

Сняданак, пасля – сузіранне панарамы Ерузалема і віду на святыя горы. Пасля – Аліўная гара: месца Унебаўшэсця, касцёл Pater Noster, Dominus Flevit, Аліўны сад, базыліка Агоніі, сімвалічны “гроб” Панны Марыі. Касцёл св. Пятра ў Галіканту. Вяртанне ў гасцініцу. Абед-вячэра. Начлег.
3

Дзень 3

Сняданак. Наведванне гістарычнага цэнтра ў Ерузалеме: касцёл св. Ганны, Канвент Ecce Homo, Крыжовы шлях (Via Dolorosa), базыліка Гробу Пана, праход на гару Сіён: абацтва Унебаўзяцця і Вячэрнік, Сцяна плачу. Вяртанне ў гасцініцу на абед-вячэру і начлег.
4

Дзень 4

Сняданак. Наведванне Бэтлеема: базыліка Нараджэння Пана, базыліка св. Кацярыны і Грот св. Ераніма, Малочны грот, Поле пастухоў. Вячэра Вігіліі Божага Нараджэння. Св. Імша - Пастэрка ў базыліцы св. Кацярыны Александрыйскай. Начлег.
5

Дзень 5

5.40 пераход на св. Імшу ў базыліку св. Кацярыны Александрыйскай. Сняданак. Прыбыццё ў Кесарыю – рымскую сталіцу Палесціны з Новага Запавету: места крыжакоў, славуты рымскі акведук і амфітэатр. Прыбыццё ў Хайфу. Наведванне гары Кармэль: Грот Елісея і касцёл Найсвяцейшай Пані Кармэля. Гара Табор. Прыбыццё ў Назарэт: базыліка Звеставання і касцёл св. Юзафа. Абед-вячэра і начлег у Галілеі.
6

Дзень 6

Сняданак. Рэйс па Галілейскім возеры. Затым наведванне Кафарнаума і праезд на Гару благаслаўленняў. Наведванне Табхі: касцёл Памнажэння Хлябоў і Рыб і касцёл Прымату св. Пятра. Кана Галілейская – для сужэнцаў аднаўленне абяцанняў. Вяртанне ў гасцініцу. Абед-вячэра. Начлег.
7

Дзень 7

Сняданак. Праезд над ракой Ярдан – аднаўленне абяцанняў хросту. Праезд уздоўж даліны Ярдана. Прыпынак у Ерыхоне пад Гарой спакушэння і каля сікаморы Закхея. Прыпынак над Мёртвым морам. Кумран. Праезд праз Юдэйскую пустыню ў Бэтлеем на абед-вячэру. Начлег.
8

Дзень 8

Сняданак. Прыезд у Эйн-Карэм: касцёл Адведзінаў і св. Яна Хрысціцеля. Яд ва-Шэм, Менора і Кнэсет (звонку) – сучасны ізраільскі парламент. Візіт у Бэтанію. Прыбыццё ў аэрапорт у Тэль-Авіве каля 21.30. Адлёт у Беларусь у 23.50. Прылёт у Мінск у 03.35. Заканчэнне пілігрымкі.

Лакацыя падарожжа

Ерузалем, Бэтлеем, Эйн-Карэм, Кесарыя Прыморская, гара Кармэль, гара Табор, Назарэт, Галілейскае возера, Кафарнаум, Табха, Кана