+375 (29) 335-95-33   +375 (29) 773-93-77
Top
 

Фаціма. «100-годдзе фацімскіх аб’яўленняў» (самалётам)

Фаціма. «100-годдзе фацімскіх аб’яўленняў» (самалётам)

~650€

8 дзён
  • Дата адбыцця
    08.07.2017
  • Дата вяртання
    15.07.2017

08.07.2017 — 15.07.2017

Праграма пілігрымкі

Фаціма (Партугалія) –  самалёт

Кошт уключае:

пералёт на самалёце; аэрапортавыя аплаты; трансферы на аўтобусе; 8 начлегаў у гасцініцах 2*/3*, 2-3-асабовыя пакоі (1 у Лісабоне, 3 у Фаціме, 1 у Бразе або ваколіцах, 1 у Санц’яга-дэ-Кампастэла); 7 сняданкаў і абедаў-вячэр; гіда; сюрпрызы.

Кошт не ўключае: 

кошт візы – 60 еўра; уваходныя білеты; мясцовых праваднікоў (каля 90 еўра); напоі да абедаў-вячэр; асабістыя выдаткі; страхоўку, якая аплачваецца індывідуальна (кошт лячэння, хранічныя хваробы, наступствы няшчасных выпадкаў).

Кошт пілігрымкі ўдакладняецца.

1

Дзень 1: Мінск – Лісабон – Фаціма

Пералёт з Мінска ў Порту. Прыбыццё ў Фаціму. У Фаціме штодзённа вечарам удзел у Ружанцы і працэсіі са свечкамі.
2

Дзень 2: Брага – Каімбра – Фаціма

Сняданак. Пасля святой Імшы наведванне Брагі – галоўнага рэлігійнага асяродка краіны і сядзібы арцыбіскупаў. Ратуша, катэдра, санктуарый Самейра і Бом-Жэзуш-дэль-Монтэ. Наведванне Каімбры, былой сталіцы Партугаліі. Наведванне ўніверсітэта (найстарэйшы навуковы асяродак Партугаліі), Старой катэдры. Вяртанне ў Фаціму. Абед-вячэра. Начлег.
3

Дзень 3: Фаціма – Лісабон – Сантарэн – Фаціма

Сняданак. Наведванне сталіцы Партугаліі: гістарычны сярэднявечны раён Альфама, размешчаны на ўзгорку ля падножжа Замка св. Юрыя, з яго маляўнічымі крутымі і вузкімі вулачкамі, катэдра Се (самая вялікая святыня горада, сядзіба біскупа), касцёл св. Антонія Падуанскага, які стаіць на месцы роднага дома святога; раён Бэлем з прыгожым кляштарам іеранімітаў. Кароткі прыпынак у Сантарэне, дзе знаходзіцца касцёл св. Стэфана з напамінам пра эўхарыстычны цуд ХІІІ ст. Прыбыццё ў Фаціму. Засяленне ў гасцініцу. Абед-вячэра і начлег.
4

Дзень 4: Фаціма – Назарэ – Томар – Фаціма

Сняданак. Выезд над Атлантычным узбярэжжам у Назарэ, раней рыбацкую вёску і стары санктуарый Маці Божай, сёння найбольш вядомы курорт у гэтай частцы ўзбярэжжа. Адпачынак на маляўнічым пляжы. Прыбыццё ў Томар і наведванне кляштара тэмпларыстаў, які ўражвае сваімі памерамі.
5

Дзень 5: Фаціма – Баталья – Алкабаса

Сняданак. Наведванне кляштарнай супольнасці Маці Божай Пераможцы ў Батальі – цудоўны прыклад позняй партугальскай готыкі, з грабніцамі партугальскіх валадароў, унесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Прыезд у Алкабасу, дзе знаходзіцца гатычны кляштар цыстэрцыянцаў, з грабніцамі герояў рамантычнай легенды – караля Пэдро Жорсткага і яго патаемна ўзятай жонкі Інэс дэ Кастро. Вяртанне ў гасцініцу. Абед-вячэра. Начлег.
6

Дзень 6: Фаціма – Алюстрэль – Валіньяс – Фаціма

Сняданак. Прабыванне ў Фаціме. Урачыстая Імша св. з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрагіаліта Мінска-Магілёўскага - з нагоды 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў. Наведванне санктуарыя, месца аб’яўленняў: Капэлінья – капліца, якая стаіць на месцы аб’яўленняў Маці Божай маленькім пастушкам Люцыі, Франсішку і Жасінце; базыліка Маці Божай Ружанцовай з грабніцамі Франсішку і Жасінты. Удзел у Крыжовым шляху, які вядзе да вёскі Валіньяс – месца аб’яўленняў Анёла Партугаліі – і да вёскі Алюстрэль, дзе знаходзяцца родныя дамы Франсішку і Люцыі. Экскурсія. Вяртанне ў гасцініцу. Абед-вячэра. Начлег.
7

Дзень 7: Фаціма – Порту – Санц’яга-дэ-Кампастэла – Брага  

Сняданак. Выезд у кірунку Санц’яга-дэ-Кампастэла. Па дарозе спыненне ў Порту – наведванне ўнесенага ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА порта. Касцёл св. Францішка. Жалезны мост XIX ст. Прыбыццё на Шлях св. Якуба, пешая вандроўка па Шляху з Педрона або Педружа ў Санц’яга. Святая Імша для пілігрымаў у базыліцы св. Якуба ў 12.00. Наведванне базылікі св. апостала Якуба, трэцяга па важнасці пасля Ерузалема і Рыма месца пілігрымак у хрысціянскім свеце, мэты шматлікіх пілігрымак да гробу св. Якуба. Наведванне Санц’яга. Прыбыццё ў Брагу. Абед-вячэра і начлег.
8

Дзень 8: Фаціма – Порту – Мінск

Пераезд з Порту ў Лісабон. Вылет у Мінск.

Лакацыя падарожжа