+375 (29) 335-95-33   +375 (29) 773-93-77
Top
 

Фаціма. «100-годдзе фацімскіх аб’яўленняў» (аўтобусам)

Фаціма. «100-годдзе фацімскіх аб’яўленняў» (аўтобусам)

~750€

19 дзён
  • Дата адбыцця
    05.07.2017
  • Дата вяртання
    23.07.2017

05.07.2017 — 23.07.2017

Пілігрымка ў Фаціму і Лурд з наведваннем Санц’яга-дэ-Кампастэла і Ла-Салета

Францыя, Іспанія, Партугалія

У межах гэтай пілігрымкі мы наведаем чатыры важныя санктуарыі: партугальскую Фаціму і французскі Лурд, а таксама Санц’яга-дэ-Кампастэла, звязаны з культам св. апостала Якуба, і размешчаны высока ў французскіх Альпах Ла-Салет. Акрамя гэтага, будзе багатая турыстычная праграма і магчымасць адпачынку над морам. Па дарозе – транзітны начлег у Чэхіі і частка Лазурнага берага. На заканчэнне – наведванне Швейцарыі, Леман.

Кошт паездкі ўключае:

  • праезд у аўтобусе з кандыцыянерам
  • начлегі ў гатэлях/пансіянатах, пражыванне ў пакоях па 2-3 чалавекі
  • харчаванне: сняданакі і абед-вячэры
  • гід на працягу ўсёй паездкі
  • духоўная апека святара
  • забеспячэнне KL + дапамога разам з KL пры хранічных хваробах да 15.000 еўра i страхаванне ад няшчасных выпадкаў да 1300 еўра.

Кошт паездкі не ўключае:

  • плату за білет пры наведванні аб’ектаў, плату мясцовым гідам і іншыя выдаткі, звязаныя з рэалізацыяй праграмы: каля 90-100 еўра
  • напоі падчас абеду-вячэры
  • даплату за пакой на 1 чалавека
  • абед на тэрыторыі Польшчы (аплачваецца кожным самастойна).

Да ўвагі:

  • Кошт пілігрымкі ўдакладняецца.
1

Дзень 1: Мінск- Вроцлаў

Прыбыццё ў Польшчу, спыненне на начлег у Вроцлаве (без вячэры).
2

Дзень 2: перавал Брэнер

Сняданак. Праезд праз Чэхію, Германію, Аўстрыю ў Італію праз перавал Брэнер у Альпах. Прыезд на начлег. Лігурыя (без вячэры).
3

Дзень 3: Лігурыя – Ніца – Коста-Брава

Сняданак. Прыезд праз Лазурны бераг на Коста-Брава – спыненне ў Ніцы. Прагулка знакамітай Англійскай набярэжнай. Коста-Брава. Абед-вячэра. Начлег.
4

Дзень 4: Коста-Брава

Сняданак, адпачынак над морам. Абед-вячэра. Начлег.
5

Дзень 5: Барселона – Мантсерат

Сняданак. Дзень, прысвечаны наведванню Барселоны і знакамітага кляштара ў Мантсерат. У праграме наведвання сталіцы Каталоніі: прагулка найпрыгажэйшай вуліцай – Рамбла, візіт у Гатычны раён, катэдра св. Эўлаліі, Каралеўскі палац (звонку), касцёл Саграда Фамілія праекту Антоніо Гаўдзі і алімпійскіх аб’ектаў. Затым наведванне бэнэдыктынскага кляштара на Мантсерат. Абед-вячэра. Начлег.
6

Дзень 6: Сарагоса

Па дарозе ў Мадрыд – наведванне санктуарыя Чорнай Мадоны ў базыліцы Дэль Пілар у Сарагосе. Прыбыццё на начлег у ваколіцы Мадрыда. Абед-вячэра. Начлег.
7

Дзень 7: Мадрыд – Авіла

Зранку – прагулка па Мадрыдзе, сталіцы Іспаніі: Каралеўскі палац і Пласа-Маёр. Прыбыццё ў Авілу (прыгожыя абарончыя муры), вядомую дзейнасцю св. Тэрэзы. Абед-вячэра. Начлег.
8

Дзень 8: Лісабон – Фаціма

Сняданак. Прыбыццё ў Партугалію. Наведванне Лісабона – сталіцы Партугаліі: гістарычны цэнтр, замак св. Юрыя, Плошча Рэстаўратараў, вежа Бэлем і кляштар іеранімітаў. Сняданак. Наведванне кляштара тэмпларыстаў у Томары, які ўражвае сваімі памерамі. Прыбыццё ў Фаціму на 3 начлегі. Абед-вячэра. Начлег.
9

Дзень 9: Фаціма – Алюстрэль – Валіньяс

Сняданак. Урачыстая Імша св. з удзелам  арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрагіаліта Мінска-Магілёўскага - з нагоды 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў – Фаціма. Наведванне санктуарыя: Капэлінья – капліца, якая стаіць на месцы аб’яўленняў Маці Божай маленькім пастушкам Люцыі, Франсішку і Жасінце; базыліка Маці Божай Ружанцовай з грабніцамі Франсішку і Жасінты. Удзел у Крыжовым шляху, які вядзе да вёскі Валіньяс – месца аб’яўленняў Анёла Партугаліі – і да вёскі Алюстрэль, дзе знаходзяцца родныя дамы Франсішку і Люцыі. Наведванне. Вяртанне ў гасцініцу. Абед-вячэра. Начлег.
10

Дзень 10: Фаціма – Баталья – Алкабаса – Назарэ

Сняданак. Наведванне кляштарнай супольнасці Маці Божай Пераможцы ў Батальі – цудоўны прыклад позняй партугальскай готыкі, з грабніцамі партугальскіх валадароў, унесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Прыезд у Алкабасу, дзе знаходзіцца гатычны кляштар цыстэрцыянцаў, з грабніцамі герояў рамантычнай легенды – караля Пэдро Жорсткага і яго патаемна ўзятай жонкі Інэс дэ Кастро. Апоўдні – выезд над Атлантычным узбярэжжам у Назарэ, раней рыбацкую вёску і стары санктуарый Маці Божай, сёння найбольш вядомы курорт у гэтай частцы ўзбярэжжа. Адпачынак на маляўнічым пляжы. Наведванне Обідуша – горад, замак і абарончыя муры часоў панавання маўраў. Вяртанне ў гасцініцу. Абед-вячэра. Начлег.
11

Дзень 11: Фаціма – Порту – Брага – Санц’яга-дэ-Кампастэла

Сняданак. Выезд у кірунку Санц’яга-дэ-Кампастэла. Па дарозе спыненне ў Порту – наведванне ўнесенага ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА порта. Касцёл св. Францішка. Жалезны мост XIX ст. Наведванне Брагі – галоўнага рэлігійнага асяродка краіны і сядзібы арцыбіскупаў, між іншым ратуша, катэдра. Абед-вячэра і начлег у ваколіцах Санц’яга-дэ-Кампастэла.
12

Дзень 12: Санц’яга-дэ-Кампастэла – Лісабон

Сняданак. Наведванне базылікі св. апостала Якуба, трэцяга па важнасці пасля Ерузалема і Рыма месца пілігрымак у хрысціянскім свеце. Праезд у кірунку Лісабона. Абед-вячэра і начлег у ваколіцах Санц’яга-дэ-Кампастэла.
13

Дзень 13: Саламанка

Сняданак. Наведванне Саламанкі з універсітэтам і Пласа-Маёр са славутым “Домам ракавінак” і паўсюдным стылем платэрэска. Абед-вячэра і начлег у ваколіцах Бургаса.
14

Дзень 14: Бургас

Сняданак. Прыбыццё ў Бургас. Наведванне катэдры, адной з самых прыгожых у Еўропе. Прыбыццё ў Лурд. Абед-вячэра. Начлег.
15

Дзень 15: Лурд

Сняданак. Увесь дзень – прабыванне ў Лурдзе, наведванне базылікі Святога Ружанца, базылікі Беззаганнага Зачацця, крыпты і грота Аб’яўленняў. Вольны час на індывідуальную малітву. Вечарам – удзел у працэсіі са свечкамі. Абед-вячэра. Начлег.
16

Дзень 16: Ла-Салет

Сухі правіянт. У ранішнія гадзіны – выезд. Прыбыццё ў Ла-Салет, размешчаны васока ў французскіх Альпах. Наведванне санктуарыя Плачучай Мадоны. Вольны час для індывідуальнага выкарыстання. Прыбыццё ў ваколіцы Грэнобля на абед-вячэру і начлег.
17

Дзень 17: Жэнева – Альтэцінг

Сняданак. Прыбыццё ў Швейцарыю. Прыпынак у Жэневе над возерам Леман. У праграме – наведванне парка са славутым кветкавым гадзіннікам. Вольны час. Праезд праз Швейцарыю і Германію ў Альтэцінг. Абед-вячэра. Начлег.
18

Дзень 18: Альтэцінг – Непакалянаў

Сняданак. Наведванне санктуарыя Маці Божай, славутага ў Баварыі. Праезд праз Германію, Чэхію, Польшчу ў Непакалянаў. Абед-вячэра. Начлег.
19

Дзень 19

Сняданак. Кароткае наведванне францішканскага кляштара, заснаванага св. Максімільянам Кольбэ. Вяртанне. Заканчэнне пілігрымкі.

Лакацыя падарожжа

Францыя, Іспанія, Партугалія