+375 (29) 335-95-33   +375 (29) 773-93-77
Top
 

Грузія. «Месца ранняга хрысціянства»

Грузія. «Месца ранняга хрысціянства»

650$

8 дзён
  • Дата адбыцця
    14.10.2017
  • Дата вяртання
    21.10.201

14.10.2017- 21.10.2017

Грузія з’яўляецца вельмі прывабным для нас, пілігрымаў, вугалком свету.

Даволі экзатычны і надзвычай разнастайны характар прыроды Грузіі, мора Грузіі, шматлікія помнікі архітэктуры Грузіі, самабытная культура і старажытны фальклор- гэта толькі некаторыя з багатых каштоўнасцяў Грузіі. На працягу некалькіх гадзін язды  можна прайсці практычна ўсе кліматычныя зоны. Гэтак жа хутка змяняецца сітуацыя этнічных груп, моў, рэлігій і архітэктуры Грузіі.

Акрамя таго, вандроўцы могуць разлічваць на гасціннасць грузінаў, якія пакажуць шлях, дадуць пераначаваць ноч і справяць з вамі вячэру за сталом. Грузіны вельмі моцна прывязаныя да сваёй краіны і ганарацца сваёй багатай грузінскай культурай. Вельмі важна што яны рэлігійныя людзі. Да царквы ў іх вялікая павага, а патрыярха Грузіі Ілію II лічаць сваім бацькам.

Паехаў з намі ў Пілігрымку ў Грузію мы атрымаем надзвычайнае адкрыццё і цёплы прыём грузінаў, асабліва калі мы зацікаўлены ў грузінскіх традыцыях, гісторыі і ўнікальнай мовы.

Так сама мы прымем удзел у старадаўнім свяце кожнага Грузіна- Ртвелі. Свята збору ўраджаю вінаграду ў гэтай унікальнай краіне мае асаблівае значэнне, а традыцыі ўзыходзяць да старажытных часоў. Мы ўбачым збор вінаграду, вытворчасць хатняга віна. Увечары паўдзельнічаем у традыцыйным застолле,  паспрабуем леташняе віно, каб вызваліць посуд для новага ўраджаю.

 

Запрашаем Вас на шлях пілігрымаў у Грузію!

1

Дзень 1: Мінск – Тбілісі

Сустрэча ў «Нацыянальным аэрапорце Мінск-2». Вылет у Тбілісі.

2

Дзень 2. Сэрца Каўказа — Тбілісі.

Наша экскурсія па Тбілісі распачнецца ў 10:30. Мы наведаем мноства славутасцяў, прыгожых вуліц і завулкаў. І ў першую чаргу мы пабываем у Тбіліскім кафедральным саборы «Цмінда Самеба».

"Сабор здалёку кідаецца ў вочы і размешчаны ў самым цэнтры сталіцы. Самеба лічыцца сімвалам сучаснай Грузіі і самым высокім храмам краіны."

Затым мы адправімся ў Метэхі, у царкву, каля якой стаіць помнік цару Вахтангу. Таксама ў праграме — Абанотубані, Сіёнскі кафедральны сабор і царкву Анчысхаці. Пасля абеду (15:00) мы адправімся ў «Пантэон», які размешчаны на гары Мтацмінда.

"Там пахаваныя многія з вядомых пісьменнікаў, артыстаў, навукоўцаў і нацыянальных герояў Грузіі. Першым знамянальным пахаваннем на гэтым месцы было пахаванне вядомага рускага пісьменніка Аляксандра Грыбаедава і яго жонкі князёўны Ніно Чаўчавадзэ."

У 18.00 наведаем святую Імшу ў каталіцкім касцёле.
3

Дзень 3. Тбілісі – Мцхет-Гудаўры

Пасля сняданку ў гатэлі (10:00), мы адпраўляемся ў старажытную сталіцу краіны, горад Мцхета.

"Гэты горад называюць «Другім Ерузалемам». Менавіта сюды прынесла добрую вестку святая Ніно Кападакійская, тут захоўваецца адна з найвялікшых святынь хрысціянскага свету — Хітон Гасподні. Гэтым жа і тлумачыцца і статус Мцхеты, як святога горада, куды сцякаюцца хрысціянскія пілігрымы і турысты з усяго свету. Галоўныя аб’екты, якія прывабліваюць турыстаў — сабор Свеціцхавелі, адзін з самых старажытных і шануемых храмаў, а таксама старадаўні маляўнічы манастыр Джвары."

Пасля абеду (13:30) мы адправімся ў Гудаўры, але спачатку па дарозе спынімся ля вадасховішча Жынвалі, а таксама наведаем горад-крэпасць Анануры і арку Сяброўства, збудаваную ў гонар сяброўства народаў Расіі і Грузіі.

"Крэпасць Анануры — адзін з самых вядомых замкаў Грузіі, які згадваецца ва ўсіх буклетах і даведніках, а галоўнай яго адметнасцю лічыцца аўтэнтычны выгляд. Крэпасць была ўзведзена ў часы ранняга феадалізму і служыла фарпостам абароны, перакрываючы дарогу, што вяла з Дар’яльскай цясніны. Замак Анануры прапанаваны да ўключэння ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА."

Пасля прагулкі па Гудауры мы вернемся ў Тбілісі.
4

Дзень 4. Тбілісі – Баржомі.

Сняданак, высяленне з гасцініцы. Дзень пілігрымаў распачнецца ў Баржомі.

"Пасля засялення ў гатэль горада Баржомі прадугледжана прагулка па горадзе. У цэнтральнай частцы горада размяшчаецца гарадскі парк, у якім можна паспытаць знакамітую мінеральную ваду."

Прагуляўшыся па парку, мы пойдзем у «Зялёны манастыр», а затым — у нацыянальны парк.

"Баржомі-Харагаўльскі нацыянальны парк размешчаны на тэрыторыі Малога Каўказа. Цяжка апісаць тую прыгажосці, якая адкрываецца наведвальнікам гэтага унікальнага месца: тут можна ўбачыць высокія горы, утульныя даліны, гістарычныя помнікі, багатую флору і фаўну, рэкі і азёры. Парк засяляе мноства дзікіх жывёл — мядзведзяў, ваўкоў, дзікоў, аленяў, вавёрак, мноства ліс і зайцоў."

5

Дзень 5. Ахалціхе – Вардзіа.

З гасцініцы мы накіруемся ў горад Ахалціхе, дзе наведаем комплекс Рабаці.

"Ахалціхе размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Грузіі, недалёка ад мяжы з Турцыяй, у 208 кіламетрах ад горада Тбілісі. Рабат ў Ахалціхе — свайго роду горад у горадзе, дзе суіснуюць помнікі трох сусветных рэлігій. Рэабілітаваная царква ператварылася ў апошнія гады ў рэлігійны, культурны і турыстычны цэнтр горада. У сценах крэпасці размешчаны царква, мячэць, сінагога, невялікі парк, гістарычны музей, розныя крамы, гасцініца і нават ЗАГС. Гісторыя крэпасці Рабат сыходзіць у глыбіню стагоддзяў і ніхто не можа дакладна сказаць, калі ж з’явілася першая згадка пра яе."

Пасля заканчэння экскурсіі па Рабату мы наведаем пячорны горад Вардзіа.

"Вардзіа размешчаны ў раёне Аспіндза, у 60 кіламетрах ад Ахалціхе. Акрамя самога манастыра, у вардзійскай цясніне знаходзіцца некалькі пячорных комплексаў, крэпасць, храмы і г.д. Гэта велізарны пячорны комплекс, які быў пабудаваны амаль 800 гадоў таму. Вардзіа — кандыдат у спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА."

Пасля экскурсіі — вячэра і вяртанне ў гатэль у Тбілісі.
6

Дзень 6. Тбілісі – Кахецыя (Сігнахі).

Шосты дзень распачнецца ў Сігнахі — горадзе кахання, але спачатку мы наведаем манастыр Бодбе.

"Бадбійскі праваслаўны манастыр размешчаны ў двух кіламетрах ад Сігнахі ў Кахецыі. У ім знаходзяцца мошчы асветніцы Грузіі, святой роўнаапостальнай Ніны, якая памерла там жа ў 347 годзе пасля 35-гадовага апостальскага падзвіжніцтва."

Пасля наведвання манастыра і прагулкі па Сігнахі мы пойдзем у Цінандалі, у дом-музей Чаўчавадзэ.

"Гэта месца шмат у чым сімвалічнае. Адсюль пачалася еўрапеізацыя Грузіі, і менавіта адсюль пачалося грузінскае вінаробства ў тым выглядзе, які мы маем сёння."

Пасля агляду музея, мы пойдзем у вінны завод, дзе паспрабуем сябе ў дэгустацыі. Напрыканцы нас будзе чакаць цікавы «грузінскі вечар». Засяленне ў гасцініцу ў горадзе Тэлаві.
7

Дзень 7. Тэлаві – Кварэлі.

Пасля сняданку і высялення з гасцініцы мы пойдзем на прагулку ў Тэлаві, пасля якой наведаем сабор Алавердзі і царкву Грэмі.

"Алавердзі — кафедральны сабор першай чвэрці XI стагоддзя і манастырскі комплекс Ахметскага муніцыпалітэту. Сабор прадстаўлены на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Грэмі, узвышаючыся над сакавіта-зялёнай Алазанскай далінай, прыцягвае погляды кожнага вандроўніка, чый шлях пралягае паміж Тэлаві і Кварэлі. Замак стаіць на водшыбе і з'яўляецца адным з самых папулярных турыстычных аб’ектаў у Грузіі. Архітэктурны ансамбль Грэмі ў тым выглядзе, у якім ён дайшоў да нашых дзён, быў пабудаваны ў XVI стагоддзі пры цары Леване Кахецінскім. Ён жа абвясціў Грэмі сталіцай Кахецінскага царства."

Пасля агляду Грэмі мы адправімся ў Кварэлі —невялікі гарадок у Кахецыі, на паўночным усходзе знакамітай Алазанскай даліны. Вяртанне ў Тбілісі (засяленне ў гасцініцу).
8

Дзень 8. Трансфер у аэрапорт

Кошт уключае ўсё, што патрэбна пад час пілігрымкі:

    - Пералёт на самалёце
    -7 Начлегаў у добрых гасцініцах *** па 2-3 чалавека
    -7 сняданкаў і вячэр
    - Пераезды ў Грузіі
    - Гід з ліцэнзіяй
    - Страхоўку
    - Уваходныя квіткі, дэгустацыі.

Дадаткова патрэбна ўзяць грошы:

    - На сувеніры
    - Дадатковую ежу і напоі