+375 (29) 335-95-33   +375 (29) 773-93-77
Top
 

Польшча. «Чэнстахова, Кракаў, Лагеўнікі» з удзелам у кангрэсе „Маці ў малітве”.

Польшча. «Чэнстахова, Кракаў, Лагеўнікі» з удзелам у кангрэсе „Маці ў малітве”.

145 €

5 дзён
  • Дата адбыцця
    18.09.2017
  • Дата вяртання
    22.09.2017

18.09.2017 — 22.09.2017

Пілігрымка з удзелам у кангрэсе „Маці ў малітве”.  : Чэнстахова, Кракаў, Лагеўнікі, Кальварыя-Зэбжыдоўска, Непакалянаў, Непакалянаў (Польшча) 

18-22.09.2017

«Каталіцкі Пілігрым» пакідае за сабой права змяняць парадак праграмы ў інтарэсах удзельнікаў.

Кошт паездкі:

145

У кошт уваходзіць:

праезд аўтобусам па маршруце, начлегі ў гатэлі,  сняданкі,  вячэры, экскурсійнае абслугоўванне з рускамоўнымі гідамі.

Дадаткова аплачваецца:

уязная віза –  60€

медыцынская страхоўка

уваходныя квіткі

абед – каля 5-10 еўра

даплата за аднамясцовы нумар – 50 еўра

1

Дзень 1 – 18.09.2017

Збор удзельнікаў у Мінску а 01.00. Пераезд праз мяжу РБ і Польшчы. Прыбыццё ў Чэнстахову. Наведванне санктуарыя на Яснай Гары, дзе сястра Фаўстына малілася ля ног Маці Божай перад выездам у Літву. Час на індывідуальную малітву перад цудадзейным абразом і наведванне кляштара. Святая Імша. Прыезд на абед-вячэру і начлег у Доме пілігрыма на Яснай Гары.
2

Дзень 2 – 19.09.2017

Сняданак, Святая Імша, пасля – прыезд у цэнтр Кракава. Наведванне сталіцы Малапольшчы: прагулка Каралеўскай дарогай да Рынка і на Вавельскі схіл, Каралеўскі замак, Вавельскі цмок, катэдра з капліцай Зыгмунда. Наведванне Старога горада: Рынак, Барбакан, марыяцкі касцёл са знакамітым абразом Віта Ствоша. Вяртанне ў гатэль на абед-вячэру і начлег Кракаў.
3

Дзень 3- 20.09.2017

Сняданак. Пасля прыбыццё ў Лагеўнікі. Наведванне санктуарыя Папы Яна Паўла II і Божай Міласэрнасці, дзе знаходзяцца рэліквіі святой сястры Фаўстыны Кавальскай, беатыфікацыю і кананізацыю якой здзейсніў св. Ян Павел ІІ. УДЗЕЛ У КАНГРЭСЕ „МАЦІ У МАЛІТВЕ”.   12.00 Св. Імша у базіліцы Божай Міласэрнасці 13.00 Перапынак на каву/абед 14.30 Канферэнц-зала ў пастырскім цэнтры – Pastoral Lodge– сустрэча 18.00 Вячэра (сталовая ў пастырскім цэнтры- Pastoral Lodge) Увечары прыбыццё ў Кальварыю-Зэбжыдоўску, Дом пілігрыма, абеда-вячэра і начлег.
4

Дзень 4 -21.09.2017

Св. Імша, cняданак, пасля – Наведванне санктуарыя, прагулка кальварыйскімі дарожкамі. Прыбыццё ў Вадавіцы. Наведванне роднага дома Караля Вайтылы, базылікі Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі. Увечары – прыбыццё ў Непакалянаў - Дом пілігрыма. Абед-вячэра і начлег.  
5

Дзень 5 – 22.09.2017

Пасля сняданку і святой Імшы – праезд праз тэрыторыю Польшчы, пераезд праз мяжу з РБ, увечары – прыбыццё ў Мінск.

Лакацыя падарожжа