+375 (29) 335-95-33   +375 (29) 773-93-77
Top
 

Польшча. «Чэнстахова, Кракаў, Лагеўнікі»

Польшча. «Чэнстахова, Кракаў, Лагеўнікі»

145 €

4 дні
  • Дата адбыцця
    01.12.2017
  • Дата вяртання
    06.12.2017

01.12.2017 — 06.12.2017

Польшча —  Чэнстахова, Кракаў, Лагеўнікі, (Па жаданні – квартал Кракава Казімеж), Тынец (Кракаў), Вялічка, Непакалянаў, 

«Каталіцкі Пілігрым» пакідае за сабой права змяняць парадак праграмы ў інтарэсах удзельнікаў.

Кошт паездкі:

145

У кошт уваходзіць:

праезд аўтобусам па маршруце, 3 начлегі ў гатэлі, 4 сняданкі, 3 вячэры, экскурсійнае абслугоўванне з рускамоўнымі гідамі (без уваходных білетаў).

Дадаткова аплачваецца:

уязная віза – на 2 гады 60€

медыцынская страхоўка

уваходныя квіткі

абед – каля 5-10 еўра

даплата за аднамясцовы нумар – 50 еўра

1

Дзень 1. Мінск- Чэнстахова

Збор удзельнікаў у 00.00. Праезд па тэрыторыі Беларусі, пераезд праз мяжу (Брэст). Наведванне святыні Ясна Гура, Св. Імша. Вячэра і начлег – дом пілігрыма ў Чэнстахове.
2

Дзень 2. Чэнстахова, Кракаў, Лагеўнікі.

6.00. Святая Імша, сняданак. Аглядная экскурсія па Кракаве: Наведванне замка Вавель, Рынкавая плошча, Каралеўская дарога, Марыяцкі касцёл, Ягелонскі ўніверсітэт (1364 г.), плошчы, саборы, гандлёвыя рады… У вольны час. Пераезд у Санктуарый Божай Міласэрнасці ў Лагеўнікі. Святая Імша. Наведаем жаночы манастыр кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Панны Марыі Міласэрнасці, магіла святой сястры Фаўстыны Кавальскай. (Па жаданні – вячэрняя пешая экскурсія па гістарычнай частцы Кракава – кварталу Казімеж. Казімеж з’яўляецца цэнтрам суіснавання дзвюх культур – хрысціянскай і яўрэйскай, гэта месца кантрастаў і незабыўнай атмасферы, вул. Шырокая і сінагогі Старая, Рэму і Попера, дом Алены Рубінштэйн, яўрэйская мыква – рытуальная лазня для мужчын і жанчын, сінагога Ісаака, вул. Юзафа з кавярняй «Стайня»- кадры з фільма «Спіс Шындлера», касцёл Божага Цела і многае іншае). Вяртанне на вячэру і начлег.
3

Дзень 3. Тынец (Кракаў), Вялічка, Непакалянаў

5.00 прабуджэньне, сняданак (пакетаваны ланч ?), у 6.00 выезд у Тынец. 6.30 Святая Імша, з удзелам абшчыны манахаў ордэна бэнэдыктынцаў. Наведванне Бенедыктынскага абацтва у Тыньцы (Кракаў). Пераезд у Вялічку. Аглядная экскурсія - Саляная шахта Вялічка з XIII стагоддзя. Турыстычныя маршруты ўключаюць каля дваццаці розных камер і капліц, размешчаных у саляной шахце. Наведаем: Капліцу Святой Кінгі, Капліцу Святога Антонія. На шляху да Непакалянава– вольны час на абед (на ўласны кошт). Вячэра і начлег – Дом пілігрыма ў Непакалянаве
4

Дзень 4. Непакалянаў, Мінск

Святая Імша, сняданак. Наведванне базылікі і кляштара айцоў францішканаў у Непакалянаве, заснаванага св. Максімільянам Кольбэ. Вяртанне ў Беларусь. Канец пілігрымкі.  

Лакацыя падарожжа